ЧАСТКО́ВАЯ ВЫТВО́РНАЯ,
паняцце дыферэнцыяльнага злічэння, якое характарызуе скорасць змены функцыі некалькіх пераменных пры зменах толькі аднаго аргумента.
Для функцыі u = 𝑓(x1, x2, ..., xn) Ч.в. 1-га парадку (першая Ч.в.) па адным з аргументаў вызначаецца як звычайная вытворная пры ўмове, што астатнія аргументы захоўваюць пастаянныя значэнні. Вызначаныя такім чынам першыя Ч.в. як функцыі тых жа аргументаў могуць у сваю чаргу мець Ч.в., якія ў дачыненні да зыходнай функцыі
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)